Беларускія апазыцыянеры сустракаюцца з Тускам і Сікорскім
6 верасня ў Варшаву прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі польскага ўраду.
У прадстаўнікоў беларускай апазіцыі запланаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім.
Сярод тых, хто прыехаў на перамовы ў Варшаву, — кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнік Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін, старшыня Вярхоўнага Савету 12-га склікання Станіслаў Шушкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.