Беларускія арганізацыі апелююць да польскіх уладаў

18 кастрычніка зварот ад беларускіх арганізацый з просьбай спынення прававога супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю быў перададзены ў канцылярыю старшыні рады Міністраў Польшчы, Генеральную пракуратуру і Міністэрства юстыцыі гэтай краіны.

Пад зваротам свае подпісы паставілі прадстаўнікі "Звязу для дэмакратыі ў Беларусі", Цэнтра абароны правоў чалавека "Свабода і Закон", "Еўрапейскай Беларусі", "Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі" і "Маладога Фронту". Паводле гэтых арганізацый, паколькі ў Беларусі парушаюцца правы чалавека, прымаюцца антыдэмакратычныя законы і ўзаконьваецца фактычнае вынішчэнне апанентаў рэжыму, прававое супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю павінна быць спыненае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі