Беларускія арнітолагі акальцавалі птушанят белай чаплі

У рамках праекта супрацоўнікі лабараторыі арніталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Яўген Сліж ды Іван Багдановіч адлавілі больш за 60 птушанят вялікай белай чаплі, перадае БелаПАН. Гэта адбывалася ў пойме Бярэзіны ў ваколіцах вёскі Парычы. Птушанят пазначылі металічнымі колцамі і адпусцілі. Цяпер можна будзе адсочваць шляхі міграцыі чапляў і атрымаць інфармацыю пра месцы іх зімовак.

Праект па вывучэнні міграцый водна-балотных птушак доўжыцца цягам каляндарнага 2012 года і праводзіцца ў поймах рэк Днепр, Бярэзіна і Сож.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі