Беларускія баскетбалісткі абыгралі літовак — 74:46
Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Рымантаса Грыгаса правяла гульню ў літоўскім Панявежысе.
Сустрэча адбылася ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы, паведамляе "Прессбол". Спарынг са зборнай Літвы скончыўся пераканаўчай перамогай нашых баскетбалістак — 74:46.
У складзе беларусак найлепшыя вынікі былі ў Таццяны Троінай і Юліі Рыцікавай — яны заваявалі па 10 ачкоў, у актыве Наталлі Трафімавай — 9 ачкоў. У чацвер саперніц чакае паўторны паядынак.
Фота — interfax.by