Беларускія баскетбалісткі разграмілі саперніц і выйгралі турнір у Турцыі
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі стала пераможцам міжнароднага турніра чатырох каманд.
Спачатку каманда Рымантаса Грыгаса выйграла ў японак — 57:50, пасля разграміла зборныя Чарнагорыі — 69:43 і Турцыі — 61:41. У сённяшнім матчы супраць гаспадыняў турніру вызначылася Насця Верамеенка, якая набрала 11 ачкоў і зрабіла 10 падбораў.
У Мінску нашу зборную чакаюць спарынгі з камандай Расіі, якія прызначаныя на 7 і 8 чэрвеня. Ужо 13-га чэрвеня матчам супраць венгерак беларускі стартуюць у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2013 года. Нашымі саперніцамі за дзве пуцёўкі ў Францыю будуць таксама зборныя Партугаліі, Ізраіля і Украіны, паведамляе БЕЛТА.
Фота — oko.by