Беларускія баскетбалісткі выйшлі на чэмпіянат Еўропы-2013

Такім чынам, каманда пад кіраўніцтвам літоўскага спецыяліста Рымантаса Грыгаса заняла ў сваёй групе першае месца і будзе гуляць у наступным годзе на кантынентальным першынстве ў Францыі.

Самымі выніковымі ў нашай зборнай былі Насця Верамеенка — 20 ачкоў, Наталля Ануфрыенка — 16, Аляксандра Тарасава — 10.

У іншым сённяшнім паядынку Венгрыя перамагла Ізраіль — 73:66. Такім чынам, становішча ў нашай кваліфікацыйнай групе А наступнае:

Беларусь — 14 ачкоў (пасля 8 матчаў), Венгрыя — 12 (7), Украіна — 11 (7), Ізраіль — 10 (7), Партугалія — 7 (7).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі