Беларускія біятланісткі занялі ў эстафеце 8-е месца
У нямецкім Рупольдынгу працягваюцца спаборніцтвы Кубку свету па біятлоне.
Сёння прайшла эстафетная гонка сярод жанчын. Першае месца заняла зборная Нарвегіі. На другім месцы апынуліся расіянкі, на трэцім — каманда Чэхіі. Зборная Беларусі заняла восьмае месца.
Нагадаем, што ў складзе нашай жаночай зборнай Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык і Настасся Дубарэзава.