Беларускія біятланісткі няўдала выступілі ў эстафеце
У чацвер у Нямеччыне стартаваў чацвёрты ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне.
У эстафеце 4х6 км удзельнічалі беларускі Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава, Надзея Скардзіна і Дар'я Домрачава.
Калінчык і Дубарэзава "зарабілі" па два штрафныя кругі. У выніку Надзея Скардзіна ішла на дыстанцыю толькі 15-й. Стала зразумела, што на высокае месца ў эстафеце беларускам спадзявацца не даводзіцца. Скардзіна перадала эстафету Домрачавай 12-й. Даша праблемаў са стральбой не мела, хутка бегла па дыстанцыі і фінішавала на восьмым месцы.
Выйграла гонку зборная Украіны, на другім месцы Францыя, на трэцім — Нямеччына.
У суботу ў жанчын — спрынт, а ў нядзелю — гонка пераследу.
Фота — bymedia.net