Беларускія фанаты прымаюць прабачэнні ўладаў Быдгашчы

Нагадаем, што ў той дзень адбываўся на баскетбольны матч у межах чэмпіянату Еўропы. Гэта была сустрэча жаночых камандаў Беларусі і Літвы. Туды прыйшлі беларускія фанаты і прынеслі бел-чырвона-белыя сцягі. Аднак ахова выгнала беларусаў з трыбуны. Ахоўнікі спаслаліся на тое, што такія сцягі забараніла прыносіць Міжнародная баскетбольная федэрацыя, маўляў, заўзець можна толькі пад афіцыйнымі дзяржаўнымі сцягамі.

Намеснік мэра Быдгашчы Сэбастыян Хмара папрасіў прабачэння ў беларускіх фанатаў.

Алесь Аляхновіч, адзін з фанатаў, якія прысутнічалі на тым матчы, сказаў, што ён асабіста прымае прабачэнні. “Не лічу, што вінаватым з’яўляецца мэр ці польскія ахоўнікі. Адказнасць павінны ўзяць ці Міжнародная федэрацыя ці Беларуская федэрацыя баскетболу, якія забаранілі прыносіць бела-чырвона-белыя сцягі”, — сказаў Алесь у жывым эфіры Еўрарадыё.

Ён таксама паведаміў, што фанаты звярталіся ў паліцыю і далі паказанні. Цяпер яны разважаюць, ці звяртацца далей у пракуратуру з нагоды гэтага інцыдэнту. Да таго ж Алесь Аляхновіч мае намер звярнуцца ў Міжнародную федэрацыю баскетболу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі