Беларускія гандбалісты прайгралі сербам на чэмпіянаце свету (відэа)

14 студзеня каманда Юрыя Шаўцова саступіла сербам з лікам 28:34 (13:20). У складзе нашай зборнай найбольш мячоў закінуў Сяргей Рутэнка — 11 (4 з пенальці).

Становішча камандаў: Славенія — 4 ачкі (2 гульні; розніца мячоў 66-49), Сербія — 4 (2; 65-50), Польшча — 2 (1; 24-22), Саудаўская Аравія — 0 (1; 22-32), Беларусь — 0 (2; 50-58), Паўднёвая Карэя — 0 (2; 49-65).

Наступны матч Беларусь правядзе 15 студзеня супраць Паўднёвай Карэі. Ён пачнецца ў 17.45, адзначае БелаПАН. У 1/8 фіналу выйдуць чатыры найлепшыя каманды групы.

Фота — gandbol.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі