Беларускія гандбалісты прайгралі харватам — 24:33

Зборныя Беларусі і Харватыі гулялі ў Сарагосе. Усё ўжо было зразумела ў першым тайме, які харваты выйгралі з лікам 21:9. Яны закідвалі мячы лёгка, часта на контратаках, а беларусы з цяжкасцю пераадольвалі абарону саперніка. У другой палове гульні каманда Харватыі "збавіла абароты", і наша каманда змагла крыху скараціць разрыў у ліку. Вынік — 24:33.

Нагадаем, на першым этапе беларуская зборная перамагла каманды Паўднёвай Карэі і Саудаўскай Аравіі, прайграла зборным Польшчы, Сербіі і Славеніі. У групе "С" беларусы занялі чацвёртае месца.

Фота — handball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі