Беларускія гімнасткі выйшлі ў фінал Алімпіяды
Беларуская каманда па мастацкай гімнастыцы выйшла ў фінал групавых спаборніцтваў.
Зборная Беларусі ў групавых спаборніцтвах па выніках папярэдняга раўнда паказала трэці вынік. Нашых спартовак апярэджваюць расіянкі ды італьянкі.
Нагадаем, што ў каманду ўваходзяць Аліна Туміловіч, Наталля Лешчык, Марына Ганчарова, Аляксандра Наркевіч, Ксенія Санковіч.
У індывідуальным шматбор'і беларуска Любоў Чаркашына ў суме чатырох практыкаванняў заняла 5-е месца. На першым месцы — расіянка Яўгенія Канаева.
Фота — daylife.com