Беларускія хакеісты перамаглі Латвію — 3:0

Таварыская гульня паміж зборнымі дзвюх краін праходзіла ў рыжскай “Арэна-Рыга”. Беларусы гулялі ў складзе: Гарачэўскіх; Чарнавок — Шынкевіч, Кулакоў — Кітараў — Мялешка; А.Гарошка — Філічкін, Угараў — Кавыршын — Кальцоў (к); Масленікаў — Яронаў, Стэфановіч — А.Стась — Яфіменка; Кіслы — Дзямкоў — Андрушчанка; Лісавец, Дрозд.

Шайбамі адзначыліся: 0:1 — Аляксей Яфіменка (Стэфановіч, А.Стась, 7.45), 0:2 — Яфіменка (Стэфановіч, 12.14), 0:3 — Зміцер Мялешка (Стэфановіч, 23.03).

Яшчэ адзін таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Латвіі пройдзе ў Рызе 20 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі