Беларускія паслы вярнуліся ў Бельгію і Польшчу
Паслы Беларусі ў Бельгіі і Польшчы сёння прыбылі на месца сваёй працы.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўніца аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.
Ваньшына: “Наш пасол у Бельгіі і наш пасол у Польшчы сёння прыбылі да месца службы”.
Пракаментаваць вяртанне ў Мінск амбасадараў краін Еўрасаюза супрацоўніца беларускага знешнепалітычнага ведамства адмовілася.
Фота — ru.democraticbelarus.eu