Беларускія прадукты харчавання выклікаюць залежнасць?
У малакапрадуктах, якія пастаўляюцца ва Украіну з Беларусі, выяўлены шэраг інгрэдыентаў, якія выклікаюць залежнасць.
Як паведамляе "Під пріцилом", інгрэдыенты былі знойдзены падчас даследавання беларускай прадукцыі Інстытутам спажывецкіх экспертыз.
Найбуйнейшы імпарт малакапрадуктаў з Беларусі пастаўляецца ва Украіну з тэрыторыі Чарнобыльскай зоны.
"У гэтых малочных прадуктах была знойдзена высокая доля антысептыкаў. Кароў у Беларусі сістэматычна кормяць антысептыкамі. А таму сыравіна для малочных прадуктаў насычаная ўтрыманнем лекавых прэпаратаў", — распавёў дырэктар Інстытута спажывецкіх экспертыз Юры Чарнабрывец.
Па словах эксперта, выявілася, што шэраг такіх хімічных дадаткаў выклікае залежнасць у спажыўцоў.