Беларускі спецназ пад камандаваннем кітайскіх камандзіраў

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", падчас трэніроўкі будуць адпрацоўвацца "пытанні сумесных антытэрарыстычных дзеянняў у памежным раёне". З беларускага боку ў іх возьмуць удзел прадстаўнікі сілаў спецыяльных аперацый. Яны вывучаць кітайскую зброю і пастраляюць з яе, будуць удзельнічаць у горнай, паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы і беспарашутным дэсантаванні. Беларусы паўдзельнічаюць у трэніроўках па вызваленні закладнікаў і знішчэнні тэрарыстаў, якія вырваліся з аблогі.

Цікава, што будзе практыкавацца камандаванне беларускімі афіцэрамі кітайскімі спецназаўцамі, а кітайскімі камандзірамі — беларускімі вайскоўцамі.

Як рыхтуецца кітайскі спецназ (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі