Беларускія студэнты змогуць вучыцца ў любым універсітэце ЕС

У яе рамках кожны грамадзянін Беларусі зможа атрымаць стыпендыю на навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры фактычна любога ўніверсітэта ЕС. Ініцыятары праграмы спадзяюцца, што па сканчэнні адукацыі стыпендыяты будуць вяртацца ў Беларусь і гэта зблізіць нашу краіну з Еўропай.

Праграму фінансуе Еўрасаюз, а ажыццяўляе “Паўночная рада” — Рада міністраў замежных справаў скандынаўскіх краін. Стыпендыя “Адкрытай Еўропы” пакрые ўвесь кошт навучання ў выбраным універсітэце. Акрамя таго, студэнту будзе выдавацца грант на падарожныя выдаткі ў памеры 800 еўра на год, а таксама 1 000 еўра штомесяц на пражыванне, паведамляе adukacyja.info

Пры гэтым беларускія студэнты самі павінны давесці сваё права скарыстаць такую стыпендыю. Усё будуць вырашаць веды і ўзровень валодання замежнай мовай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі