Беларускія тэнісісты займаюць 46-е месца ў рэйтынгу Кубка Дэвіса

Гэта адбылося пасля перамогі нашых тэнісістаў над камандай Босніі і Герцагавіны  4:1. Сапернікі беларусаў па трэцім раўндзе палякі займаюць у новым рэйтынгу 33-і радок, адзначае БелаПАН. Нагадаем, пераможца пары Польшча — Беларусь атрымае пуцёўку ў I групу Еўра-Афрыканскай зоны. Гэты матч пройдзе 14—16 верасня 2012 года ў Польшчы.

Узначальваюць рэйтынг Кубка Дэвіса іспанцы, другімі ідуць аргентынцы, трэцімі — сербы.

Фота — ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі