Беларускія туфлікі паедуць у Канны

У стварэнні фільму, які так і завецца — “Туфлікі” — удзельнічала больш за 500 чалавек з пяці краін свету: Францыі, Чэхіі, Польшчы, ЗША і Беларусі. Зараз кароткаметражная карціна знаходзіцца ў адборачнай праграме Канскага кінафестывалю.

"Туфлікі" — расповед пра лёс вытанчанай пары жаночага абутку. Гісторыя пачынаецца ў вітрыне крамы, а заканчваецца ў вітрыне музея Халакосту ў Асвенцыме. Паводле рэжысёрскай задумы, усю гісторыю ў фільме распавядаюць ногі, усіх акцёраў здымаюць ніжэй пояса. Гэта такі адмысловы стылістычны ход стваральнікаў карціны. 

У саміх туфлікаў лёс неверагодны не толькі на экране, але і ў рэальным жыцці. Абутак для фільма зрабіла мінская майстрыха Марына Шаліма, якая ўжо вядомая ў кінематаграфічнай тусоўцы і не раз займалася стварэннем "ігравога" абутку, піша газета “Звязда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі