Беларускія ветэрынары чакаюць адказу ад Украіны

Нагадаем, што на мяжы лютага і сакавіка Украіна забараніла ўвоз малака і свініны з Беларусі. Па звестках украінскіх ветслужбаў, у беларускай малочнай прадукцыі было завышанае ўтрыманне антыбіётыкаў. А забарона на экспарт мяса ўзнікла пасля скандальнай гісторыі з масавым знішчэннем свіней у Навагрудскім раёне.

Беларускія ветэрынары заяўляюць, што даслалі ўкраінцам усе неабходныя дакументы. У адказ яны чакаюць, што калегі з Украіны дашлюць дакументы, якія б даказвалі, што беларуская прадукцыя не адпавядае санітарным патрабаванням, перадае БЕЛТА.

Разам з тым, беларуская ветслужба заявіла, што не можа звязацца кіраўніцтвам адпаведнай службы Украіны і спецыялістамі, упаўнаважанымі на вядзенне перамоваў.

Самі ж украінцы раней распавядалі Еўрарадыё, што адказ беларускіх чыноўнікаў іх не задавальняе праз відавочную абсурднасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі