Беларускія журналісты сустракаюцца ў Варшаве

Еўрарадыё: Што такое ваш прэс-клуб, як адбываюцца сустрэчы?


Юлія Рымашэўская: Увогуле, прэс-клуб прыдумалі не мы. Мы з дапамогай Прэс-Клуба "Польска" паспрабавалі стварыць платформу для сустрэч журналістаў у памяшканні таго ж Прэс-Клуба "Польска". Галоўная прычына таго, што на сённяшні дзень мы знаходзімся ў Варшаве – гэта тое, што асноўнай ўмовай для стварэння прэс-клуба, які ўвойдзе ў міжнародную сетку прэс-клубаў у свеце, з’яўляецца наяўнасць свабоды слова ў той краіне, дзе ствараецца гэты прэс-клуб.


Еўрарадыё: Гэта азначае, што Беларусь не можа ўвайсці ў гэтую сетку?


Юлія Рымашэўская: Прынамсі, на тэрыторыі Беларусі на сённяшні дзень стварэнне прэс-клубу немагчымае. З аднаго боку, таму што наўрад ці ўлады беларускія дазволяць гэта, а з іншага – сітуацыя з Беларусі са СМІ не адпавядае тым патрабаванням, якія высоўвае сама міжнародная сетка прэс-клубаў.


Еўрарадыё: Наколькі актыўна распаўсюджваецца ў Польшчы інфармацыя пра Беларусь?


Юлія Рымашэўская: На наш погляд, польскія СМІ адлюстроўваюць падзеі ў Беларусі шырэй за іншыя еўрапейскія. Іншая справа, што для любога беларуса, зацікаўленага ў тым, каб пра яго краіну ведалі больш, любая колькасць інфармацыі недастатковая. У беларускім выпадку гэта тым больш актуальна, таму што тыя падзеі, якія адлюстроўваюцца ў еўрапейскай прэсе – гэта звычайна калі ўжо скандал здарыцца. А на наш погляд, ёсць шмат іншай інфармацыі, не менш актуальнай, але менш скандальнай і менш палітызаванай.


Еўрарадыё: Хто сярод сённяшніх гасцей сустэчы?

 
Юлія Рымашэўская: Сёння гасцямі выступаюць вядомыя медыя-персоны Беларусі. Гэта Аляксандр  Старыкевіч, Алесь Ліпай і Аляксандр  Уліцёнак, з польскага боку у нас будзе адмысловы госць Міраслаў  Хаецкі, які не патрабуе асобнай прэзентацыі для польскіх журналістаў, але беларусы ведаюць пра яго менш, гэта адна з вядомых асобаў у часы польскай "Салідарнасці", прычым не проста актывіст, а чалавек, які шмат зрабіў для развіцця медыяў у часы "Салідарнасці" і пасля яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі