Беларускую "малочку" неўзабаве вернуць ва Украіну
Зрабіць гэта абяцаюць пасля травеньскіх святаў.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы Украіны Віталь Башынскі.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, на сённяшні дзень распрацаваны план мерапрыемстваў, які ўжо напалову выкананы беларускім бокам.
Нагадаем, што з 1 сакавіка Дзяржаўная ветфітаслужба Украіны часова прыпыніла ўвоз на тэрыторыю краіны малака і малочных прадуктаў з Беларусі. Украінскія ветэрынары сцвярджалі, што ў малочных прадуктах з Беларусі павышанае ўтрыманне антыбіётыкаў.
Фота — vsemsovet.com