Беларусы бачылі палярнае ззянне (фота)
Сёння ноччу ва ўсёй Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе можна было назіраць рэдкую нябесную з'яву: палярнае ззянне.
Начная гульня святла ў небе была выклікана магутнай успышкай на Сонцы, зафіксаванай уранку 15 сакавіка, паведамляе "Наша ніва".
Звычайна, палярнае ззянне назіраецца ў высокіх шыротах абодвух паўшар'яў, але зрэдку гэтую прыродную з'яву можна назіраць і ў Беларусі.