Беларусы Літвы не ўхваляць эканамічных санкцый супраць Беларусі
Прадстаўнікі нацменшасцяў Літвы сустрэліся ў Вільні з дарадцамі вярхоўнага камісара АБСЕ па справах нацменшасцяў Джэніфер Крофт і Вінцэнтам дэ Граафам.
Самую лаяльную пазіцыю ў дачыненні да літоўскіх уладаў выказаў на сустрэчы Раман Вайніцкі, кіраўнік арганізацыі, якая аб'ядноўвае беларусаў Літвы, перадае DELFI.
"У еўрапейскіх СМІ прагучала, што літоўскія беларусы — самыя дыскрымінаваных ў Літве", аднак, па яго словах, гэта не так. "У нас гэта выклікала шок. Дзяржава да нас ставіцца лаяльна, у нас ёсць беларуская школа і беларускі універсітэт", — адзначыў Вайніцкі.
Адзінай праблемай ён назваў скарачэнне фінансавання з боку літоўскага ўрада. "Бо ад сваёй этнічнай радзімы мы не атрымліваем ніводнага цэнта", — сказаў Вайніцкі.
Выказаўся ён і з нагоды верагодных эканамічных санкцыяў ЕС супраць Беларусі.
"Калі ў дачыненні да гэтай краіны будуць уведзеныя эканамічныя санкцыі, то мы, беларусы Літвы, гэта адчуем на сабе. 12 сакавіка ў Рызе адбудзецца канферэнцыя, на якой збяруцца Латвія, Літва, Эстонія і Польшча, Расія і Беларусь, і на якой мы таксама выступім з заклікам не прымаць санкцыі ў дачыненні да краіны. Літва і Беларусь вельмі звязаныя", — заявіў Вайніцкі.