Беларусы налягаюць на брэндзі і адмаўляюцца ад тонікаў
Аб’ём продажу гарэлкі ў першым паўгоддзі ўзрос на 10,5% у параўнанні з мінулым годам.
Праўда, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю крыху знізілася — прыкладна на 1%. Піва таксама прадалі болей — амаль на 23%, яго доля ў агульным аб’ёме спажывання ўзрасла, крыху больш чым на адсотак.
Болей прадалі і рознага кшталту він — і дарагіх вінаградных, і танных пладовых, якія ў народзе называюцца “чарніламі”. Найбольш істотна раслі продажы каньяку і брэндзі — болей на 44%. А вось слабаалкагольныя напоі наадварот істотна ўпалі — мінус 27%, паведамляе БелаПАН.