Беларусы назапашваюць сланечнікавы алей і цукар

У Белдзяржхарчпраме заяўляюць, што падымаць цану як на цукар, так і на алей у бліжэйшыя тры месяцы не плануюць. Аднак грамадзяне, якія чакаюць падзення курсу рубля, гэтым абяцанням відавочна не вераць.

Учора за гадзіну да закрыцця адной з мінскіх крамаў паліцу з алеем амаль спустошылі, піша чытачка TUT.by Ганна.

"Калі я падышла да паліцы, масла там было вельмі мала. Мужчына з жанчынай доўга выбіралі, у выніку ўзялі тры розныя бутэлькі і сышлі. Мне ўдалося зняць на тэлефон паўпустую паліцу. Праўда, амаль адразу ж супрацоўніца крамы прыйшла з вазком і запоўніла паліцу. У чарзе ўсе трое, што стаялі за мной, былі з маслам", — распавядае Ганна.

Аб магчымым падаражанні цукру напісаў чытач TUT.by Аляксандр Кішкурна: "Зайшоў у краму па шляху з працы дадому, так народ грабе цукар торбамі, каму пад сілу колькі панесці. Дык я, не будзь дурнем, таксама прыкупіў 5 кг. Кажуць, ён будзе каштаваць 8000 рублёў".

Фота: smeshnoj.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі