Беларусы не пацярпелі ад стыхіі ў Краснадарскім краі
Прынамсі, на дадзены момант няма ніякай інфармацыі пра пацярпелых ад паводкі беларускіх грамадзян.
Пра гэта паведаміў БЕЛТА ганаровы консул Беларусі ў Краснадарскім краі Алег Невяркевіч. Па яго словах, сітуацыя з грамадзянствам загінулых адсочваецца кожныя дзве гадзіны.
Ён таксама паведаміў, што зараз абстаноўка на чарнаморскім узбярэжжы Краснадарскага краю цалкам нармальная. Асобныя праблемы з электразабеспячэннем назіраюцца ў Геленджыку і Крымску. Часткова адноўленыя чыгуначныя зносіны ў раёне Новарасійска.
Паводле апошніх звестак, ахвярамі паводкі сталі 150 чалавек. Аднак іх колькасць яшчэ можа ўзрасці: пашукова-ратавальныя работы ў пацярпелых раёнах працягваюцца. 9 ліпеня ў Краснадарскім краі абвешчаны днём жалобы.