Беларусы не пацярпелі ў чыгуначнай катастрофе ў Польшчы
Паводле інфармацыі на 12.00 па польскім часе, грамадзян нашай краіны няма сярод загінулых і параненых.
У суботу ўвечары на поўдні Польшчы сутыкнуліся два цягніка, у якіх ехала каля 350 чалавек. Загінулі 15 чалавек, 108 параненыя і з нязначнымі пашкоджаннямі, інфармуе БЕЛТА.
Дагэтуль не ўсталявана, якім чынам адзін з цягнікоў апынуўся на сустрэчным пуці, з-за чаго і адбылося лабавое сутыкненне. Вядома, што ў тым раёне ішоў рамонт чыгуначных пуцей.