Беларусы ў лідарах па зваротах на атрыманне палітпрытулку ў Чэхіі
Па выніках 2012 года беларусы ўвайшлі ў тройку нацыянальнасцяў, якія найболей часта звярталіся за атрыманнем статуту палітычнага ўцекача ў Чэхіі.
Пра гэта паведамляе epp.eurostat.ec.europa.eu. Усяго за 2012 год у Чэхіі было зарэгістравана 55 такіх зваротаў беларусаў ці 7% ад агульнай колькасці. З гэтым паказчыкам беларусы знаходзяцца на 3 месцы. Часцей у Чэхіі прасілі прытулак толькі ўкраінцы і сірыйцы.