Беларусы Варшавы правялі акцыю пратэсту каля французскай амбасады (фота)
Яны пратэставалі супраць таго, што міністр унутраных справаў Беларусі Анатоль Куляшоў бесперашкодна прыехаў у Францыю.
Нагадаем, што Куляшоў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза. Французскую візу ён атрымаў па просьбе Інтэрпола, які запрасіў беларускую дэлегацыю на перамовы.
У акцыі каля французскай амбасады ўдзельнічалі каля 15 чалавек. Яе ўдзельнікі патрабавалі арыштаваць беларускага міністра. Што праўда, французскія дыпламаты да пікетоўцаў не выйшлі.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з удзельнікаў Зміцер Бародка. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі “Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі” і “Еўрапейская Беларусь”.