Беларусы везлі амфетамін з Расіі (фота)
Машыну, якая ехала ў Беларусь, спынілі на трасе Санкт-Пецярбург — Пскоў супрацоўнікі федэральнай службы па кантролю за абаротам наркотыкаў.
У выніку беларусам, якія знаходзіліся ў машыне, не ўдалося перасекчы дзяржаўную мяжу. У адной з пасажырак — 21-гадовай дзяўчыны — у кішэні джынсаў наркапаліцэйскія выявілі пакет з 19,15 грамамі амфетаміну.
Распачатая крымінальная справа за замах на незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу псіхатропнага рэчыва ў буйным памеры, паведамляе informpskov.ru