Беларусы зладзяць у Маскве антыядзерны пікет

Іх падтрымаюць таксама прадстаўнікі расійскіх экалагічных рухаў. Акцыя прымеркаваная да візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву. Пікетоўцы маюць пратэставаць супраць фінансавання Расіяй Астравецкай АЭС.

Нагодай для пікета сталі заявы беларускіх афіцыйных асобаў пра тое, што 18 лістапада можа быць падпісанае крэдытнае пагадненне і кантракт на будаўніцтва АЭС. Акцыя пратэсту афіцыйна ўзгодненая з маскоўскімі ўладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі