“Белая Русь” не спяшаецца стаць партыяй
3 лістапада ў Мінску праходзіць ІІ з’езд гэтага праўладнага грамадскага аб’яднання.
Паводле старшыні “Белай Русі” Аляксандра Радзькова, для пераходу ў партыю павінна “выспець сітуацыя, як вонкава, так і ўнутрана, а цяпер большасць сябраў нашай арганізацыі лічаць, што гэты пераход заўчасны”, перадае БЕЛТА.
Болей за 400 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама каля 70 гасцей сабраліся на з’езд у Палац рэспублікі.