“Белшына” і “Гомель” дагулялі 19-ты тур чэмпіянату краіны
Матч паміж гэтымі камандамі быў перанесены на кастрычнік яшчэ ўлетку.
Вынік матчу — 1:1.
На сёння “Гомель” займае трэці радок чэмпіянату краіны сярод каманд вышэйшай лігі і мае 44 ачка пасля 24 гульняў. “Белшына” знаходзіцца ўсяго толькі на перадапошнім, 10-м радку першынства Беларусі — 20 ачкоў за 24 гульні.
Лідар чэмпіянату па-ранейшаму барысаўскі БАТЭ.