“Белтэлекам” падвышае тарыфы на электрасувязь
Падаражэе цэлы шэраг паслуг, але не болей чым на 20%.
Нацыянальны аператар тлумачыць падвышэнне тым, што хоча выйсці на бясстратнасць пры аказанні гэтых паслуг, піша TUT.by
З 9 ліпеня падаражэюць асобныя пазіцыі па паслугах хостынгу. Апроч гэтага ўзрасце кошт даведачна-інфармацыйных паслуг, дадатковых паслуг сеткі перадачы дадзеных, доступа да інфармацыйных рэсурсаў Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення, камутаванага доступу да карпаратыўнай сеткі Заказчыка “VPDN”.
Стане даражэйшым рамонт канцавых абаненцкіх прыстасаванняў, відэаканферэнцсувязь, паслугі праваднога вяшчання. Уздымуцца кошты на дадатковыя паслугі ў пунктах калектыўнага карыстання РУП “Белтэлекам”.
Акрамя таго падаражэюць: тэлеграфная сувязь, дадатковыя паслугі мясцовай тэлефоннай сувязі, дадатковыя віды паслуг ЭАТС, перастаноўка канцавога абаненцкага прыстасавання, замена нумара па просьбе абанента і некаторыя іншыя пазіцыі тэхнічнага абслугоўвання.