“Бензавозы” з Беларусі знізілі актыўнасць на мяжы
Пінскія памежнікі заявілі аб змяншэнні колькасці аўто, якія праходзяць праз іх участак.
Калі раней праз зону адказнасці Пінскага памежнага атраду за суткі праходзіла каля 1500 аўтамабіляў, то зараз удвая меней. Прычына гэтага — пастанова ўрада аб абмежаванні вывазу паліва за мяжу.
Са словаў памежнікаў, некаторыя “бензавозы” раней рабілі да 5 рэйсаў за суткі, вывозячы паліва ва Ўкраіну.