Бензін для замежнікаў будуць прадаваць толькі за валюту

“Адпусканне паліва ў аўтамабілі з небеларускімі нумарамі за беларускія рублі выключыце”, — сказана ў лісце канцэрна, разасланым у АЗС, якія падпарадкоўваюцца дзяржаўнаму аб’яднанню “Беларуснафта”. Менавіта гэтае аб’яднанне мае манаполію на продаж паліва ў памежнай зоне.

Цяпер майстры і аператары АЗС будуць несці адказнасць за невыкананне распараджэння старшыні канцэрну “Белнафтахім”, паведамляе TUT.by. У канцэрне ж прынятае рашэнне аргументавалі нядаўнім лістом Нацбанка, які пашырыў пералік тавараў і паслуг, за якія можна расплаціцца валютай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі