Беспрацоўных абавяжуць актыўней шукаць працу?

Сярод новаўвядзенняў — падвышэнне стыпендыяў грамадзянам, якія былі зарэгістраваныя як беспрацоўныя і накіраваныя на прафесійнае навучанне. У законапраекце таксама прапануюць дадатковыя захады сацыяльнай абароны тых, хто прайшоў рэабілітацыю ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, паведамляе БЕЛТА.

Ёсць там і норма, якая ўводзіць абавязкі для беспрацоўных, чаго раней не было. Напрыклад, мяркуецца, што беспрацоўны абавязаны прыйсці ў орган па працы пасля адпаведнага запрашэння, каб атрымаць накіраванне на працу або навучанне. Калі ж такога запрашэння не было, трэба прыходзіць не радзей за раз на месяц у пэўны дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі