Без святла застаюцца яшчэ 10 вёсак Гомельшчыны
Працы па аднаўленні электразабеспячэння вядуцца там трэці дзень.
Нагадаем, што электраэнергія адключылася ў выніку моцных снегападаў, якія выпалі ў ноч на 13 снежня. Сёння раніцай абясточанымі заставаліся 10 населеных пунктаў Ельскага і Нараўлянскага раёнаў, інфармуе БЕЛТА.
Напачатку без электрычнасці апынуліся 150 населеных пунктаў у сямі раёнах. Абясточанымі былі 20 сельскагаспадарчых фермаў, 17 школаў і амаль 500 трансфарматарных падстанцый.
Фота — rus.err.ee