БХД правяла пікет у Гродне

Падчас пікету гродзенцы размаўлялі з сябрамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, задавалі ім пытанні пра малы памежны рух. Як адзначылі актывісты, адкрыццё 50-кіламетровай зоны безвізавага праезду вельмі зацікавіла многіх грамадзян.
 
Сябры гродзенскай абласной арганізацыі БХД на чале з каардынатарам арганізацыі ў Мастах Змітром Кухлеем таксама распачалі онлайн-збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з просьбай паскорыць рэалізацыю Дамовы аб МПР з Польшчай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі