Біятланіст Сяргей Новікаў — 16-ы ў гонцы на 20 км
У чацвер на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Чэхіі адбылася мужчынская індывідуальная гонка.
Беларус Сяргей Новікаў паказаў 16-ы вынік. Гэта лепшы вынік сезона ў нашай мужчынскай камандзе, адзначае "Прессбол". А перамог француз Мартэн Фуркад.
У пятніцу пройдзе жаночая эстафета 4х6 км. Зборная Беларусі стартуе пад восьмым нумарам.
Фота — interfax.by