БХД абвясціла год памяці Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага
Нацыянальная Рада БХД вырашыла такім чынам ушанаваць айцоў-заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Цягам гэтага, 2012 года плануецца правесці шматлікія мемарыяльныя мерапрыемствы, як у Мінску і іншых мясцінах Беларусі, так і за мяжой — у Вільні і Варшаве. Якраз сёлета 6 студзеня споўнілася 120 год з дня нараджэння заснавальніка БХД, грамадскага, палітычнага і рэлігійнага дзеяча, гісторыка, пісьменніка, выдаўца, пакутніка ГУЛАГу ксяндза Адама Станкевіча.
Таксама ў канцы гэтага году споўніцца 70 год з дня пакутніцкай смерці ад рук гітлераўскіх карнікаў іншага айца-заснавальніка БХД, грамадскага і палітычнага лідэра, перакладчыка Новага Запавету на беларускую мову, ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.
Сябры партыі прапануюць правесці шэраг канферэнцый, экскурсій, лекцый, а таксама мастацкіх пленэраў.