Блогер Андрэй Кабанаў стаў невыяздным?
12 лістапада прадпрымальніка развярнулі на мяжы з Літвой. Афіцыйная прычына забароны на выезд з краіны — нібыта не згашаны адзін з пазоваў да яго фірмы.
Андрэй Кабанаў стаў вядомы запісам на відэа гутаркі з намеснікам міністра эканомікі Беларусі Андрэем Турам, інфармуе Хартыя-97. Размова адбылася на прыёме ў амбасадзе Швецыі ў чэрвені, і чыноўнік быў не зусім цвярозы. Відэаролік адразу стаў хітом у інтэрнэце і нават быў паказаны на расійскіх тэлеканалах.
У гэтую пятніцу Аляксандр Лукашэнка прызначыў Тура намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі.