БНФ арганізоўвае кругласуткавую абарону сядзібы

Семянюк: "Будзе арганізоўвацца абарона офісу — 31 сакавіка з вечара. Графік працы Ўправы крыху зменіцца. І ў нас будзе кругласуткавае вартаванне сядзібы, з прыцягненнем валанцёраў".

Па словах Семянюка, Партыя БНФ зрабіла публічны заклік да валанцёраў, актывістаў дэмакратычнага руху, гатовых бараніць Управу.

Нагадаем, што партыя БНФ мусіць вызваліць офіс на праспекце Машэрава, ад 1 красавіка. Такое рашэнне прыняло ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі