Браты Царнаевы збіраліся падарваць Таймс-Сквер у цэнтры Нью-Ёрка

Па яго словах, якія перадае ВВС, Джахар Царнаеў, якога вінавацяць у датычнасці да выбухаў у Бостане, рыхтаваў са сваім братам выбухі ў Нью-Ёрку. Блумберг падкрэсліў, што гэтыя звесткі Царнаеў даў следчым, якія вядуць расследаванне.

Паведамляецца, што браты Царнаевы намерваліся падарваць бомбы на плошчы Таймс-Сквер.

Нагадаем, што Джахар Царнаеў цяпер знаходзіцца ў лякарні пасля атрыманых падчас арышту раненняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі