Браты Касціцыны выйдуць на лёд супраць зборнай Славакіі 12 траўня

Нагадаем, што ў нацыянальнай зборнай прыбыцця Андрэя і Сяргея Касціцыных на чэмпіянат свету чакаюць зранку ў пятніцу, 11 траўня. Па словах Ворсіна, настрой у нашых хакеістаў добры:

Ворсін: "Настрой добры, каманда добрая, трэніруецца. Учора былі трэніроўкі, сёння зранку была раскатка для тых, хто не трэніраваўся. Усе гатовыя".

Дарэчы, расійскія хакеісты на чэмпіянаце наракаюць на харчаванне і нават замовілі свайго кухара. Ворсін кажа, што ў нашай каманды такіх праблемаў няма:

Ворсін: "У нас праблемаў з харчаваннем няма, усе пажаданні гаспадарамі ўлічваюцца. Хлопцы пакуль не скардзяцца на недахоп ці адсутнасць нейкіх прадуктаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі