Брэнд Мінска будзе зацвярджаць грамадская рада

Пра гэта паведаміла сёння намесніца начальніка ўпраўлення фізкультуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Святлана Дзямешка. Як інфармуе БЕЛТА, цяпер вывучаецца меркаванне мінчукоў на гэтую тэму, абвешчаны конкурсы ў агульнаадукацыйных школах, навучальных установах і школах мастацтваў на бачанне і ўяўленне моладзі пра брэнд і стыль сталіцы.

Нагадаем, што брэнд Мінску стварае брытанская кампанія INSTID. Нядаўна кампанія паказала сваё бачанне брэнда. Але гэты варыянт выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі