Брэсцкая бабуля прыкарміла дзвесце галубоў (фота)
Для птушак гэта ўмова выжывання: лёг снег і прыкметна халадае.
А сіноптыкі абяцаюць тут, у “беларускім выраі”, праз два тыдні да мінус сямнаццаці ўначы.
Таму рой птушак вакол клапатлівай бабці расце з кожным днём. Ёсць некалькі кропак у цэнтры, дзе брэстаўчане падкормліваюць птушак, але каля ўніверсама “Брэст” у мікрараёне Усход, дзе “жыве і дзейнічае” міласэрная пенсіянерка, галубоў збіраецца найбольш.
У часе фотасесіі іх налічвалася каля дзвюх соцень.