Брэст абраў “адзінаросаў”
606 чалавек прынялі ўдзел у выбарах дэпутатаў Дзярждумы РФ на ўчастку для галасавання ў будынку Генконсульства Расіі ў Брэсце.
Як паведамляе "Брестская газета", у горадзе 294 галасы, 49% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, унесеных у спіс, атрымала партыя “Адзіная Расія”. Далей з вялікім адставаннем ідзе Камуністычная партыя, за якую прагаласавалі 114 чалавек. Гэта 19%. Трэцяя “Справядлівая Расія” з вынікам 84 чалавекі (14%). Іншыя партыі атрымалі менш за 10%. Усяго адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным.
Нагадаем, што ў мінулую нядзелю ў Расіі прайшлі парламенцкія выбары. Іх папярэднія вынікі амаль ідэнтычныя тым, што паказала галасаванне ў брэсцкім консульстве.