Брэстаўчанін паскардзіўся ў ААН на Беларусь

У Камітэт ААН па правах чалавека ён паслаў скаргу пра парушэнне права мець і вольна выказваць свае погляды, што прадугледжвае артыкул 19 Міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы.

Як паведамляе БелаПАН, падставай для звароту стала папярэджанне, вынесенае 3 траўня 2010 года пракуратурай Брэсцкай вобласці. На думку пракуратуры, індывідуальны прадпрымальнік неаб'ектыўна каментаваў сітуацыю ў Беларусі ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку замежных. Чайкоўскі беспаспяхова абскарджваў папярэджанне ў Генеральнай пракуратуры і судзе.

У сваёй скарзе ў Камітэт ААН Чайкоўскі заяўляе, што сама наяўнасць у Крымінальным кодэксе артыкула пра дыскрэдытацыю Беларусі парушае яго грамадзянскія правы. Ён просіць камітэт запатрабаваць ад Беларусі выключыць гэты артыкул з нацыянальнага заканадаўства.

Дарэчы, аналагічныя папярэджанні атрымлівалі таксама гродзенскі журналіст Ян Роман, старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, галоўны рэдактар "Бобруйскага курьера" Анатоль Санаценка і мінскі праваабаронца Андрэй Бандарэнка.

Фота — mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі